Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100 гадоў таму Янка Купала стаў першым народным паэтам Беларусі


Янка Купала
Янка Купала

Падзеі 10 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 чэрвеня 1925 году пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу надалі годнасьць народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.Народны паэт — ганаровае званьне, якое надаецца паэтам, якія стварылі выдатныя творы мастацкай літаратуры і маюць вялікія дасягненьні ў разьвіцьці беларускай літаратуры. Праз год пасьля Янкі Купалы гэтае ганаровае званьне атрымаў Якуб Колас.

Словы Янкі Купалы
Словы Янкі Купалы

Таксама ў гэты дзень

1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага — Катэхізіс.

«Катэхізіс» Сымона Буднага
«Катэхізіс» Сымона Буднага

1792 — Бітва пад Стоўпцамі паміж войскам Рэчы Паспалітай і расейцамі.

1794 — у Горадні загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ для кіраваньня паўстаньнем.

1812 — у Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году.

1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

Нумар газэты «Вольная Беларусь»
Нумар газэты «Вольная Беларусь»

1940 — падчас Другой сусьветнай вайны Італія абвясьціла вайну Францыі і Вялікай Брытаніі.

1947 — швэдзкая кампанія «Сааб» выпусьціла свой першы аўтамабіль.

Знак кампаніі SAAB каля яе штаб-кватэры ў Тролгатан
Знак кампаніі SAAB каля яе штаб-кватэры ў Тролгатан

2008 — з аўкцыёну прадалі пісьменьніцкі дом адпачынку Іслач у Валожынскім раёне. Папярэдне Вярхоўны суд за «парушэньні статутнай дзейнасьці» зьліквідаваў Беларускі літаратурны фонд, які распараджаўся гэтым домам.

2009 — падчас расейска-беларускай малочнай вайны на тэрыторыі Расеі забаранілі ўвоз практычна ўсёй беларускай малочнай прадукцыі. Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў пра сьпіс забаронаў 6 чэрвеня, а 9 чэрвеня яго дапоўніў. З гандлёвых сетак Расейскай Фэдэрацыі пачалі здымаць малочныя вырабы беларускай вытворчасьці, а ў Беларусі вернутае малако вылівалі ў сянажныя вежы.​

У гэты дзень нарадзіліся

1723 Францішак Папроцкі, езуіт, філёзаф і асьветнік, адзін з выдаўцоў віленскіх «Палітычных календароў», заснавальнік, выдавец і рэдактар штотыднёвіка «Літоўскі кур’ер».

1883 Язэп Гапановіч, нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік, мэцэнат.

1926 —​ Уладзімер Кулажанка, беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, чалец Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Уладзімер Кулажанка
Уладзімер Кулажанка

1936Вячаслаў Кебіч, палітык, першы прэм’ер-міністар РБ.

1955Вольга Сазыкіна, мастачка дэкаратыўна-прыкладнога жанру.

У памяці

1910 — у Віцебску памёр Мiкалай Нiкiфароўскi, этнограф, фальклярыст, краязнаўца.

1923 —​ Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1926 Антоніё Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

Сабор Sagrada Familia, Барсэлёна, твор Антоніё Гаўдзі
Сабор Sagrada Familia, Барсэлёна, твор Антоніё Гаўдзі

1982 Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнаўца, дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і Канадзе.

2010Пётра Маланачкін, грамадзкі актывіст з Горак, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.

2011Васіль Храмцоў, грамадзкі актывіст з Наваполацку.

Шэсьце на Дзяды ў Полацку ў лістападзе 1990 году. Са стужкай на галаве — Васіль Храмцоў (фота з архіву Ўладзімера Губскага)
Шэсьце на Дзяды ў Полацку ў лістападзе 1990 году. Са стужкай на галаве — Васіль Храмцоў (фота з архіву Ўладзімера Губскага)


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG