МНС Беларусі будзе выкарыстоўваць бесьпілётнікі, каб высачыць «стыхійныя» пляжы

Ілюстрацыйнае фота

На працягу лета ў Беларусі плянуюць масавы маніторынг месцаў купаньня. Размова як пра дазволеныя пляжы, так і пра «стыхійныя».

Прадстаўнік МНС Яўген Бараноўскі растлумачыў, што ў тым ліку будуць выкарыстоўваць для маніторынгу пляжаў бесьпілотныя лятальныя апараты — гэтая практыка паказала сябе як «вельмі эфэктыўная».

Ужо цяпер можна азнаёміцца з мапай дазволеных для купаньня і адпачынку пляжаў.

Будуць таксама выкарыстоўваць авіяцыю МНС, у першую чаргу яе задзейнічаюць для маніторынгу пажаранебясьпечнай абстаноўкі. Але на лета скарэктуюць маршрут, каб захопліваць стыхійныя месцы адпачынку, дзе людзі могуць апынуцца ў небясьпечных умовах.

У МНС дадалі, што інфармацыя будзе паступаць у раённыя падразьдзелы надзвычайных сытуацый і прадстаўніцтвы Таварыства ратаваньня на вадзе.

Яўген Бараноўскі таксама падкрэсьліў, што на тэрыторыі Беларусі створана 495 дазволеных месцаў для купаньня, якія атрымалі пашпарт аб’екту і адпавядаюць патрабаваньням заканадаўства, на іх ёсьць ратавальнікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Купацца сьмяротна небясьпечна. «Любанскія Мальдывы» так і не дачакаліся інвэстара. ФОТА


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі перахапілі бесьпілётнік з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт