У Дагестане і Чачні праходзяць масавыя рэйды на прызыўнікоў, паведамляюць праваабаронцы, юрысты і мясцовыя жыхары. У ваенкаматы гвалтоўна вязуць нават студэнтаў, якія маюць афіцыйную адтэрміноўку, некаторых адпраўляюць на службу ўжо праз два-тры дні.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі дадаў 15 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У віцебскага актывіста канфіскавалі кватэру. Затрымалі мужчыну за фота з вакзалу. Мастачцы зь Петрыкава дадалі артыкул. У Дзьвінску адкрыецца выстава твораў палітвязьняў.
Прафэсійнае выгараньне ў яе адбылося пасьля 2020 году, сказала яна.
У траўні ў крамах Беларусі з прылаўкаў зьнікла якасная бульба, а таксама ўзьніклі праблемы з цыбуляй і капустай. Гэта адбылося праз дыспарытэт цэнаў на гародніну, бо у Расеі яны вышэйшыя, і туды вытворцам выгадней прадаваць.
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня 2021 году ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, павінен быў выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну сёлета 9 чэрвеня. 21 траўня 2021 году ён памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця.
Міністар абароны Ізраілю Ізраэль Кац у нядзелю распарадзіўся не дапусьціць прыбыцьця да берагоў Газы карабля з гуманітарнай дапамогай, на борце якога 12 прапалестынскіх актывістаў, у тым ліку Грэта Тунбэрг з Швэцыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 чэрвеня прыгразіў Ілану Маску «вельмі сурʼёзнымі наступствамі», калі той наважыцца фінансаваць кандыдатаў дэмакратычнай партыі.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абвясьціла пра адпраўку 2000 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес, дзе ў пятніцу ўспыхнулі пратэсты супраць рэйдаў фэдэральных агентаў для затрыманьня нелегальных імігрантаў.
7 чэрвеня ў Менску прайшла цырымонія адкрыцьця нацыянальнага футбольнага стадыёну. Аляксандар Лукашэнка назваў гэта «найвялікшай падзеяй» для Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Літвы 6 чэрвеня ўручыла прадстаўніку амбасады Беларусі «ноту рэзкага пратэсту» у сувязі з зафіксаваным парушэньнем літоўскай мяжы беларускімі памежнікамі.
Беларуска-польскія дачыненьні вельмі напружаныя, знаходзяцца на мяжы варажнечы. Для афіцыйнага Менску заходні сусед зьяўляецца галоўным ворагам. Як і ў іншых краінах Эўразьвязу, у Польшчы назіраецца працэс, які ўжо атрымаў назву «сэкʼюрытызацыя палітыкі». А фактар «мяккай сілы» зьніжаецца.
«Афрыканскі корпус», кантраляванае Крамлём паўваеннае фармаваньне, у пятніцу заявіў, што застанецца ў Малі пасьля таго, як расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» пакіне краіну пасьля 3,5-гадовай дзейнасьці.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі асноўных падзей гэтага тыдня.
У рамках крымінальнай справы аб перадачы інфармацыі «Беларускаму Гаюну» затрымалі ня менш як 20 чалавек.
Разьмяшчэньне нямецкай брыгады ў Літве атрымала высокі ўзровень ухваленьня ў балтыйскай краіне, паводле апытаньня грамадзкай думкі, апублікаванага ў пятніцу.
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
Міністэрства інфармацыі Беларусі разам зь сілавымі структурамі абмежавала дзейнасьць 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў, зь іх амаль 7 тысяч прызналі «экстрэмісцкімі».
Уначы 6 чэрвеня ў сталіцы Ўкраіны ў выніку ўдараў бесьпілётнікаў загінулі як мінімум чатыры чалавекі, у тым ліку трое пажарнікаў.
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, 6 чэрвеня ўезду зь Беларусі ў Польшчу чакала 1.730 легкавых аўтамабіляў і 75 аўтобусаў.
Белстат апублікаваў зьвесткі аб таваразвароце Беларусі з замежнымі краінамі за першыя месяцы 2025 году.
5 чэрвеня мільярдэр Ілан Маск рэзка раскрытыкаваў Дональда Трампа ў сацыяльнай сетцы X пасьля заяваў прэзыдэнта ЗША аб расчараваньні ў Маску.
Расея атакавала Ўкраіну ўдарнымі бесьпілётнікамі і ракетамі розных тыпаў, у выніку чаго загінулі як мінімум чатыры чалавекі і дзясяткі атрымалі раненьні.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін 5 чэрвеня правёў паседжаньне Рады па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласьці расейскай мовы і моваў народаў Расеі.
Камісія Саэймы ў пытаньнях абароны, унутраных справаў і перадухіленьні карупцыі падтрымала законапраект «Пра абмежаваньне дзейнасьці, якая пагражае нацыянальнай бясьпецы», які прадугледжвае забарону на паездкі пэўных работнікаў сфэры дзяржаўнага кіраваньня ў Расею і Беларусь.
У Брусэлі 5 чэрвеня праходзіць сустрэча міністраў абароны краін-сябраў NATO, дзе на парадку дня — падвышэньне абаронных выдаткаў да 5% ад ВУП, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
Паміж Беларусьсю і Польшчай дзейнічае адзіны пераход для легкавых машын і аўтобусаў — у Берасьці.
«Дэзынфармацыя з мэтай выклікаць грамадзкі неспакой»,— так назвалі правакацыйныя лісты беларусам ў польскім Агенцтва ўнутранай бяспекі.
У самім камітэце і ў аддзеле кадраў Менскага гарвыканкаму на 5 чэрвеня гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць, але і не раскрываюць, дзе Юркевіч цяпер.
У судзе Барысаўскага раёну асудзілі за «злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі» (ч. 1 арт. 411 КК) палітзьняволенага Ўладзімера Кнігу.
На паседжаньні прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) 12 лютага было аб’яўлена, што ён мае прайсьці ў красавіку. Ужо надышоў чэрвень, а сходу няма. Імаверная прычына — вялікая няпэўнасьць Аляксандра Лукашэнкі ў многіх пытаньнях, якія патрабуюць адказу.
123 мігранта 3 чэрвеня спрабавалі незаконна трапіць у Латвію, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова краіны.
Онлайн-сэрвіс раскладу судоў стане даступны з наступнага году, але толькі для ўладальнікаў асабістых кабінэтаў.
Беларусі ў сьпісе няма.
Яму было 46 гадоў, ён памёр за межамі Беларусі.
Паводле зьвестак амэрыканскай выведкі, у выніку ўкраінскіх паветраных удараў па расейскіх вайсковых аэрадромах 1 чэрвеня былі нанесеныя ўдары па 20 самалётах.
Урад Літвы ўзгадніў 4 чэрвеня папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць уводзіць эканамічныя абмежаваньні супраць Беларусі і Расеі нават калі эўрапейскія санкцыі будуць спыненыя, паведамляе Delfi.
Дэклярацыю аб гістарычнай спадчыне, якую маглі б падпісаць прадстаўнікі літоўскіх і беларускіх палітычных партый і грамадзкіх арганізацый прапанавала беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, выступаючы 4 чэрвеня на паседжаньні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Літвы.
Алмазьбека Атамбаева абвінавацілі ў забойстве, арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абарачэньні зброі, перашкодзе сьледзтву, захопе закладнікаў, замаху на забойства, а таксама ў карупцыі.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
3 чэреня ў Офісе дэмакратычных сілаў у Таліне прэзэнтавалі распрацаваную Офісам Сьвятланы Ціханоўскай канцэпцыю «Люстрацыя для Беларусі». Паводле дакумэнту, у беларускай дзяржаве ў будучыні прапануецца правесьці люстрацыю праз самадэкляраваньне.
Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка Маргарыта застаюцца пад вартай у Віцебску.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
NATO просіць эўрапейскія краіны-сябры блёку нарасьціць у пяць разоў магчымасьці сілаў СПА наземнага базаваньня.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб падвышэньні мытаў на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%.
На зьезьдзе Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ) у Будапэшце, у якім удзельнічаюць прадстаўнікі БАЖ, ухвалілі тэрміновую заяву аб беларускіх журналістах-палітвязьнях.
Пра гэта стала вядома на сустрэчы кіраўнікоў асноўных рэлігійных канфэсіяў з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандрам Румаком.
На датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах у Паўднёвай Карэі, якія завяршыліся ў аўторак, 3 чэрвеня, перамог прадстаўнік левых сілаў, кандыдат ад апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Лі Джэ Мён.
Армія Расеі ў ноч на 4 чэрвеня ўдарыла па Харкаве бесьпілётнікамі і ракетамі.
Аляксандар Лукашэнка наведвае Кітай 15-ы раз за апошнія 30 гадоў. Мінулым разам ён быў у гэтай краіне 1 сакавіка 2023 году.
Загрузіць яшчэ