«Зь імі нешта сталася». Трамп «менш упэўнены» ў магчымасьці ядзернай угоды з Іранам

Фота Трампа на старонках іранскіх газэт, травень 2025 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўсё менш упэўнены ў тым, што Злучаныя Штаты змогуць дамовіцца з Іранам пра спыненьне ягонай ядзернай праграмы.

Ён сказаў, што іранцы «марудзяць» і што цяпер ён «нашмат менш упэўнены» ва ўгодзе, чым быў раней. «Зь імі нешта сталася», — расчаравана сказаў Трамп.

Разам з тым ён ізноў паўтарыў, што Іран ніколі не атрымае ядзернай зброі.

Міністар замежных справаў Ірану Абас Аракчы дыпляматычна зазначыў у сваім допісе, што адсутнасьць ядзернай зброі адпавядае ўласнай іранскай дактрыне. Аднак Іран хоча працягваць узбагачэньне ўрану пад наглядам ААН і патрабуе зьняць санкцыі.

Рыторыка міністра абароны Ірану Азіза Насірзадэ была зусім іншай. Ён перасьцярог ЗША ад магчымых спробаў вырашыць пытаньне сілай і заявіў, што ўсе базы ЗША ў межах дасяжнасьці іранскай зброі і будуць атакаваныя «без ваганьняў».

Наступны раўнд перамоваў паміж ЗША і Іранам пройдзе 15 чэрвеня ў Маскаце (Аман).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп назваў Пуціна «абсалютным вар’ятам» і папярэдзіў пра «падзеньне» Расеі

Падобнай фразай — «зь ім нешта сталася» — 26 траўня Дональд Трамп ахарактарызаваў Уладзіміра Пуціна, на загад якога быў нанесены адзін з самых магутных удараў па гарадах Украіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады абвінавацілі сабачнікаў у «падрыве іранскага ладу жыцьця». Чым не дагадзілі сабакі?