Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня 2021 году ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, павінен быў выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну сёлета 9 чэрвеня. 21 траўня 2021 году ён памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця.
Як лепш захоўваць грошы, калі даляр апусьціўся ніжэй за 3 рублі і працягвае падаць? Якія ёсьць альтэрнатыўныя варыянты: эўра, золата, дыямэнты, акцыі? Пераказваем парады экспэрткі.
7 чэрвеня ў Вільні прайшоў Балтыйскі ЛГБТК-парад, які сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў, сярод якіх была і беларуская калёна. Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, чаму яны прыйшлі на прайд і што гэта для іх азначае.
Першы летні тыдзень прынёс некалькі важных і цікавых навінаў і тэмаў. Прапануем паглядзець і пачытаць некаторыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.
Першае выданьне «Літоўскай гаспадыні» выйшла ў 1848 годзе ў Вільні па-польску. Доўгі час заставалася таямніцай, хто ж стаіць за гэтай кнігай, але дзякуючы дасьледаваньням Адама Мальдзіса стала вядома: аўтарка – Ганна Цюндзявіцкая, жыхарка Барысаўшчыны.
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIII–XVIII стагодзьдзях існавала вельмі разьвітая судовая сыстэма, якая налічвала дзясяткі судоў розных узроўняў, для розных станаў, з рознымі функцыямі і задачамі. Праверце, наколькі добра ведаеце гісторыю судовай сыстэмы ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны зьняволеньня: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады прыхоўваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
Падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Каманда беларусаў з 35 чалавек абяцае прадставіць Беларусь на адным з самых вядомых у сьвеце фэстываляў альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Гэты фэстываль штогод праходзіць на захадзе ЗША, сёлета ён пачнецца ў другой палове жніўня. Пагаварылі з адным з арганізатараў беларускага лягеру на ім.
5 гадоў таму затрымалі аднаго зь лідэраў беларускага дэмакратычнага руху Паўла Севярынца. Узгадваем яго палітычную і творчую біяграфію
Белстат апублікаваў зьвесткі аб таваразвароце Беларусі з замежнымі краінамі за першыя месяцы 2025 году.
Падзеі 6 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін 5 чэрвеня правёў паседжаньне Рады па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў вобласьці расейскай мовы і моваў народаў Расеі.
У Беларусі сталі часьцей гінуць дзеці. Галоўная прычына — самагубствы. Настаўніца і псыхоляг тлумачаць, што можа быць прычынай і як гэта папярэдзіць.
Онлайн-сэрвіс раскладу судоў стане даступны з наступнага году, але толькі для ўладальнікаў асабістых кабінэтаў.
У межах найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.
У Заслаўі ўлады рыхтуюцца да абласных Дажынак — у запаведнай зоне масава зносяць будынкі, якія раней былі ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Пагаварылі з экспэртам у ахове спадчыны пра тое, якія законы парушаныя і навошта гэта робіцца.
Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ