Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі папярэджваюць пра большыя, чым звычайна, чэргі на літоўска-беларускай мяжы


Памежны пераход зь Літвой, ілюстрацыйнае фота
Памежны пераход зь Літвой, ілюстрацыйнае фота

Рух транспарту цераз пункт пропуску «Беняконі» можа быць больш складаным 12 і 13 чэрвеня, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт.

«12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску „Беняконі“ на беларуска-літоўскай мяжы будзе праводзіцца фрэзэраваньне асфальтабэтоннага пакрыцьця. Правядзеньне рамонтных работ можа адбіцца на цяжкасьці руху транспартных сродкаў цераз гэты пункт пропуску», — гаворыцца ў паведамленьні.

Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы.

Цяпер на мяжы Беларусі з Эўразьвязам сабралася 2535 машын, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

  • Самы загружаны маршрут для грузавікоў на ўезд у Эўразьвяз праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі) – 550 фур.
  • На латвійскім напрамку перад Патэрніекамі (Грыгараўшчынай) стаіць 255 грузавых аўтамабіляў.
  • «Па стане на 10:00 уезду ў польскі пункт пропуску Цярэспаль (Берасьце) чакаюць 1310 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў. За мінулыя суткі сумежны бок выканаў норму па пропуску аўто зь Беларусі на 30%», – паведамляе Памежны камітэт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG