Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў ЗША выйшлі за межы Каліфорніі. Масавыя акцыі заплянаваныя на дзень народзінаў Трампа


Пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году
Пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году

Пратэсты супраць іміграцыйнай палітыкі Дональда Трампа выйшлі па-за межы Каліфорніі — дэманстранты сабраліся ўвечары 11 чэрвеня ў Сіетле, іх разганяла паліцыя, піша AP.

Пратэстоўцы ў Сіетле выступалі супраць рэйдаў іміграцыйнай і мытнай паліцыі ЗША (ICE) і рашэньня Трампа ўвесьці войскі Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлес. Дэманстранты паводзілі сябе нямірна, паліцыя разагнала натоўп.

Пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году
Пратэсты ў Сіетле, 11 чэрвеня 2025 году

У горадзе Спакан у штаце Вашынгтон мэрыя ўвяла надзвычайнае становішча і камэнданцкую гадзіну.

  • Актывісты плянуюць правесьці больш маштабныя дэманстрацыі бліжэйшымі днямі. Найбольш масавыя акцыі па ўсёй краіне ў рамках кампаніі No Kings («Не — каралям») заплянаваныя на 14 чэрвеня, дзень, калі ў горадзе Вашынгтон пройдзе вайсковы парад (гэта і дзень народзінаў Дональда Трампа). Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША заявіла, што працягне праграму рэйдаў і дэпартацыяў, нягледзячы на пратэсты.
  • Пратэсты супраць іміграцыйных рэйдаў ICE пачаліся 6 чэрвеня ў Каліфорніі — пасьля таго, як за тыдзень арыштавалі больш за 100 імігрантаў. Дональд Трамп накіраваў у Лос-Анджэлес байцоў Нацыянальнай гвардыі, а мэрыя гораду абвясьціла камэнданцкую гадзіну. Супраць увядзеньня войскаў выступіў губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам, які абвясьціў, што падасьць у суд на прэзыдэнта.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG