Заяву чыноўніца зрабіла пасьля нарады ў Лукашэнкі 12 чэрвеня.
З словаў Чупрыс, да 2023 году ўхвалялі прыкладна 10% ад усіх хадайніцтваў, а за мінулы год гэты паказьнік дасягнуў 65%.
Камісія штогод разглядае амаль паўтысячы матэрыялаў, дадала чыноўніца. Пры гэтым, паводле яе, аб’ём работы «за апошнія пару гадоў павялічыўся ў сем разоў».
Спраўдзіць гэтую інфармацыю немагчыма.
Пачынаючы з 2024 году, «памілаваныя 300 палітвязьняў», адзначылі праваабаронцы 21 траўня ў сумесным маніфэсьце з нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.
Апошняе памілаваньне адбылося 7 траўня — Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, якіх асудзілі за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».
Сярод іх 18 жанчын і 24 мужчыны, 13 маюць хранічныя захворваньні, адзін інвалід. У 24 -х асуджаных непаўналетнія дзеці, двое шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пэнсійнага ўзросту.
Праваабаронцы заклікалі ўлады працягнуць працэс вызваленьня палітвязьняў, а дэмакратычных палітыкаў — выкарыстоўваць усе магчымыя інструмэнты і мэханізмы, каб спрыяць вызваленьню, у тым ліку шляхам дыпляматычных ініцыятываў і гуманітарных перамоваў.
- На 12 чэрвеня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнае палітвязьнямі 1184 чалавекі, аднак людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсіяў у той ці іншай форме, нашмат больш.
Форум