Аб прысудах паведамілі праваабаронцы dissidentBY. Падсуднымі сталі тры беларусы, затрыманыя ў жніўні і верасьні 2024 году. Выракі:
- Любоў Драгель — 3 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Аляксандар Якушкоў — 2 гады пазбаўленьня волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
- Яўген Бойка — 5 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У кастрычніку 2024 году пачаліся рэйды супраць сваякоў палітвязьняў і былых палітвязьняў — людзей забіралі на допыты, саджалі на 15 содняў і штрафавалі на буйныя сумы за атрыманьне дапамогі.
Пад рэпрэсіі, паводле праваабаронцаў, трапіў прынамсі 51 чалавек.
20 сьнежня 2024 году на праўладных рэсурсах зьявілася відэа, у якім прапагандысты заявілі аб затрыманьнях у справе супрацы з фондамі дапамогі.
Форум