Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адрэагаваў на ўдары Ізраілю па Іране: можа быць яшчэ горш, калі ня будзе ўгоды аб ядзернай зброі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, архіўнае фота
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўдар Ізраілю па Іране стаў вынікам адмовы іранскіх уладаў заключыць пагадненьне пра ядзерную зброю.

«Я даваў Ірану адзін шанец за другім заключыць угоду. Я казаў ім вельмі рэзка: „Проста зрабіце гэта“. Але як бы яны ні стараліся, якія б блізкія ні былі да гэтага, яны проста не маглі гэтага зрабіць», — напісаў Дональд Трамп у сетцы Truth Social.

Амэрыканскі прэзыдэнт нагадаў, што ЗША вырабляе «найлепшую і найбольш сьмяротную вайсковую тэхніку ў сьвеце», якою Ізраіль валодае і ведае, як яе выкарыстаць.

«Ужо было шмат сьмерцяў і разбурэньняў, але яшчэ ёсьць час пакласьці канец гэтай бойні, бо наступныя, ужо заплянаваныя, атакі будуць яшчэ больш жорсткімі. Іран павінен заключыць угоду. [...] Проста зрабіце гэта, пакуль ня позна», — заклікаў Дональд Трамп.

Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.

Пасьля ўдараў Іран адмяніў шосты раўнд ядзерных перамоваў з ЗША ў Амане, які меўся адбыцца 15 чэрвеня.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG