Паводле Бас, такое рашэньне прынятае, каб «спыніць вандалізм і марадэрства». У выніку пратэстаў ужо пацярпелі дзясяткі аб’ектаў гарадзкой інфраструктуры, удакладніла мэр Лос-Анджэлесу.
Раней паведамлялі аб разрабаваньні 23 гандлёвых пунктаў у цэнтры гораду.
Паліцыя Лос-Анджэлесу неўзабаве пасьля пачатку камэнданцкай гадзіны пачала «масавыя затрыманьні», бо пратэстоўцы сталі зьбірацца ў зоне дзеяньня абмежаваньняў.
Закалоты ў Лос-Анджэлесе пачаліся 6 чэрвеня пасьля рэйдаў супраць нелегальных мігрантаў, падчас якіх супрацоўнікі іміграцыйнай службы (ICE) затрымалі 44 чалавекі. Пратэсты ахапілі Лос-Анджэлес і Сан-Францыска. Для разгону пратэстоўцаў ужывалі сьлезацечны газ і сьвятлашумавыя гранаты.
Улады ЗША накіравалі ў Каліфорнію нацыянальных гвардзейцаў і марскіх пяхотнікаў. У адміністрацыі Трампа такое рашэньне абгрунтавалі «ўзмацненьнем пагрозаў на адрас фэдэральных службоўцаў» і будынкаў.
Улады штату выступілі супраць такога рашэньня. Губэрнатар Гэвін Ньюсам падаў у суд на Трампа, на Пэнтагон і міністра абароны Піта Хэгсэта за разгортваньне ў Лос-Анджэлесе войскаў Нацыянальнай гвардыі.
Форум