Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля параду ў Маскве — у зраненую Расеяй Адэсу. Прэзыдэнт Сэрбіі ўпершыню за 12 гадоў прыехаў ва Ўкраіну


Аляксандар Вучыч і Ўладзімер Зяленскі на саміце ў Адэсе 11 чэрвеня 2025 году
Аляксандар Вучыч і Ўладзімер Зяленскі на саміце ў Адэсе 11 чэрвеня 2025 году

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч зьдзейсьніў свой першы за 12 гадоў візыт ва Ўкраіну. Ён наведаў саміт «Украіна — Паўднёва-Ўсходняя Эўропа» ў Адэсе.

Сэрбія спрабуе балянсаваць паміж Расіяй і Ўкраінай, — тлумачыць Украінская служба Радыё Свабода.

З аднаго боку, яна не далучылася да санкцый супраць Расеі пасьля пачатку вайны з Украінай. З другога — з таго ж самага часу перадае праз саюзьнікаў зброю і боепрыпасы для ўкраінскага войска(паводле розных ацэнак, на суму каля 800 млн эўра). Сам Аляксандар Вучыч пацьвердзіў гэта раней у адным з інтэрвію.

Сэрбія ня ўводзіць санкцыі супраць Расеі, а Масква не прызнае незалежнасьць Косава, якое Сэрбія лічыць сваім.

Адметна, што не прызнала незалежнасьць Косава і Ўкраіна.

Сэрбія зьяўляецца кандыдатам на ўступленьне ў Эўразьвяз, але не плянуе далучацца да NATO.

Таксама зь першым візытам ва Ўкраіну прыехаў новаабраны прэзыдэнт Румыніі Нікушор Дан.

Акрамя Вучыча, у саміце прынялі ўдзел лідары Баўгарыі, Грэцыі, Малдовы, Румыніі, Харватыі і прадстаўнікі кіраўніцтва іншых краін Паўднёвай Эўропы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG