Ізраіль вырашыў закрыць усе свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы, якія працавалі ў розных краінах сьвету.
«Ізраільскія місіі па ўсім сьвеце будуць зачыненыя, а консульскія паслугі не будуць надавацца», — адзначаецца на сайце Міністэрства замежных спраў Ізраіля.
Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.
Пасьля ўдараў Іран адмяніў шосты раунд ядзерных перамоваў з ЗША ў Амане, які меўся адбыцца 15 чэрвеня.
Форум