Груз перавозіўся ў аўтамабілі «ў суправаджэньні несапраўднага фітасанітарнага сэртыфіката, які меўся пацьвердзіць бясьпеку прадукцыі ў фітасанітарных адносінах і яе адпаведнасьць патрабаваньням краіны-атрымальніка».
Груз вярнулі адпраўніку і завялі справу паводле адміністрацыйнага кодэксу, перадае з спасылкай на расейскую фітасанітарную службу агенцтва «Позірк».
На апублікаваным фота бачна, што агуркі перавозіліся ў аўтамабілі зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
31 траўня Расьсельгаснагляд не прапусьціў у Расею тры партыі беларускай малочнай прадукцыі агульнай вагой 3,9 тоны. Заяўлялася, што сьметанковае масла і стэрылізаванае пітное малако везьлі без «суправаджальных дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць бясьпеку і паходжаньне тавараў».
20 траўня супрацоўнікі ўпраўленьня Расьсельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калускай абласьцях прадухілілі нелегальныя пастаўкі ў Расею мясных і малочных прадуктаў зь Беларусі.
Паводле інфармацыі ведамства, ад пачатку году ў Беларусь вернута больш за 10 тонаў рознай жывёлагадоўчай прадукцыі.
6 траўня паведамлялася пра затрыманьне ў Пскоўскай вобласьці 1,8 т гатовай мясной прадукцыі — сардэлек зь цяляцінай, якія зь Беларусі ў Расею перавозілі з парушэньнем вэтэрынарна-санітарных правілаў.
Форум