Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маск публічна пашкадаваў аб сваіх допісах пра Трампа


Дональд Трамп і Ілан Маск, каляж
Дональд Трамп і Ілан Маск, каляж

«Шкадую аб некаторых сваіх допісах пра прэзыдэнта [Дональда] Трампа на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», — напісаў Маск у сацыяльнай сетцы X.

Канфлікт заснавальніка кампаніяў SpaceX і Tesla Ілана Маска і Дональда Трампа пачаўся 5 чэрвеня, калі Дональд Трамп сказаў журналістам, што «расчараваны» ў Ілану Маску, нягледзячы на іхныя ранейшыя «цудоўныя» адносіны. Прычынай расчараваньня стала крытыка Маскам законапраекту аб падатковых ільготах, які Трамп назваў «вялікім прыгожым законапраектам».

У адказ Маск напісаў, што безь яго Трамп прайграў бы выбары. Амэрыканскі прэзыдэнт у адказ заявіў, што Маск звар’яцеў.

На крытыку Маскам законапраекту Трамп заявіў, што «найпрасьцейшы спосаб скараціць бюджэт» — спыніць дзяржаўныя субсыдыі для кампаніяў Маска і разарваць кантракты зь імі.

Маск жа заявіў, што SpaceX спыніць праект касьмічнага карабля Dragon, які дастаўляе астранаўтаў на МКС. Але потым адмовіўся ад гэтай заявы.

Таксама ён перапосьціў допіс іншага аўтара пра тое, што Трампу трэба абʼявіць імпічмэнт і замяніць яго віцэ-прэзыдэнтам Дж.Д. Вэнсам.

У адным з сваіх допісаў Маск заявіў бяз доказаў, што Трамп фігуруе ў справе асуджанага за сэкс-злачынствы бізнэсоўца Джэфры Эпштэйна, які скончыў самагубствам у турме. Але потым гэты допіс выдаліў.

Пасьля публічнага канфлікту Ілана Маска і Дональда Трампа акцыі Tesla ўпалі на 15%.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG