Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адсутнасьць у крамах бульбы і цыбулі — адміністрацыйная адказнасьць


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 232, каб вырашыць праблему зь недахопам садавіны і гародніны ў крамах, асабліва ў міжсэзоньне.

Гандлёвыя сеткі будуць плаціць 30% авансу вытворцам садавіны і гародніны за будучыя пастаўкі. На гэта можна браць крэдыты пад 3% гадавых.

Але забесьпячэньне крамаў прадукцыяй з палёў і садоў цяпер ня права, а абавязак пастаўшчыкоў. А мець гэтую прадукцыю на паліцах — абавязак крамаў.

За невыкананьне гэтых абавязкаў — адміністрацыйная адказнасьць, гаворыцца ва ўказе.

Указу папярэднічала зьнікненьне бульбы і цыбулі ў беларускіх крамах. Якое з запісаў у блогах дайшло да кабінэтаў палітыкаў. Бульбяное пытаньне нават станавілася тэмай размоў паміж Пуціным і Лукашэнкам.

10 чэрвеня Лукашэнка заявіў, што сутнасьць гісторыі была ў палітыцы.

«Калі праверыў Камітэт дзяржаўнага кантролю некаторых дзеячоў, аказваецца, у палітыцы была справа. Бульбы хапала. Але недзе прытрымалі, каб паказаць, што вось прэзыдэнт у цэнаўтварэньне ўмяшаўся, таму вось вынік». Калі КДК «з кайданкамі прыйшоў, на стол паклаў — бульба зьявілася».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG